У Данецку прагрымеў выбух. Пацярпеў кандыдат на пасаду кіраўніка ДНР


 

Фота з месца выбуху

У выніку выбуху пацярпелі мінімум тры асобы.

Інцыдэнт адбыўся ў суботу днём, паведаміў агенцтву «Интерфакс» «дэпутат» гэтак званага Народнага савету самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Уладыслаў Бердычэўскі.

«Выбух адбыўся на з’ездзе Кампартыі ДНР. Тры асобы пацярпелі, калі выходзілі з будынку», – адзначыў Бердычэўскі.

У той жа час паводле Telegram-каналу «WarGonzo», у выніку выбуху пацярпелі 4 асобы, сярод якіх і кандыдат на пасаду кіраўніка ДНР Ігар Хакямзінаў.

Паводле папярэдніх звестак, выбух адбыўся ў будынку ў Куйбышаўскім раёне Данецку на скрыжаванні вуліцаў Хлебадарная і Бакінскіх Камісараў.

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары