У Чашнікскім раёне мужчына падпаліў хату, дзе знаходзілася жанчына з маленькай дачкой


У адной з вёсак Чашнікскага раёну 36-гадовы мужычына ў выніку сваркі з сужыцелькай, падпаліў хату, у якой знаходзіліся жанчына і яе малалетняя дачка. У выніку падпалу адбылася дэтанацыя пароў бензіну.

«Выбухною хваляю пацярпелых выкінула з хаты праз дзверы, абвінавачанага – праз акно. Пасля чаго мужчына знік у лясным масіве паблізу вёскі. Праз двое содняў працаўнікамі міліцыі ён быў затрыманы. У цяперашні час жыццю людзей нічога не пагражае», – паведамляюць у Следчым камітэце.

Інцыдэнт адбыўся 27 верасня. Паводле следчых, мужчына здзейсніў падпал з мэтай «знішчэння сумесна нажытай раней маёмасці, пры падзеле якога і ўзнікла канфліктная сітуацыя».

Затрыманаму прад’явілі абвінавачванне паводле арт. 186 (пагроза забойствам) і ч.2 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам). Мужчына ўзяты пад варту.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў