У Беслане распачалі вахту памяці па ахвярах тэракту ў школе


У Паўночнай Асеціі 1 верасня распачалася трохдзённая вахта памяці – жалобнае мерапрыемства, прысвечаныя 15-й гадавіне захопу закладнікаў у школе №1 гораду Беслану, паведамляе DW.com.

Фота: TASS / Forum

У самым Беслане мерапрыемствы адбудуцца і ў школе, у прыватнасці ў разбуранай спартовай залі, дзе каля фотаздымкаў загінулых будуць запаленыя свечкі, акцыя адбудзецца і на мемарыяльных могілках «Горад анёлаў». Гарадскія таксі, паводле мясцовых уладаў, будуць бясплатна падвозіць усіх да школы і могілак.

«Жыхары і госці Паўночнай Асеціі ўскладуць кветкі, а вечарам у памяць аб загінулых запаляць свечкі. Таксама ў сценах разбуранай спартовай залі здзейсніцца памінальная літургія. У гэты ж дзень у раённым Доме культуры адбудзецца прэс-канферэнцыя Маці «Беслану». На другі дзень там жа адбудзецца рэквіем па загінулых», – гаворыцца ў паведамленні ўраду рэгіёну.

ВІДЭА
Жанчын Беслану пакаралі грамадскімі працамі за акцыю пратэсту ў гадавіну тэракту
2016.09.02 10:20

Заняткі ў школах Паўночнай Асеціі пачнуцца толькі 4 верасня.

1 верасня 2004 году ў школе №1 Беслану тэрарысты захапілі ў закладнікі больш за 1200 асобаў – школьнікаў, іх бацькоў і супрацоўнікаў школы – і ўтрымлівалі іх у школьным будынку два дні. 3 верасня ў памяшканні школы адбыўся выбух, пасля якога сілавікі пачалі штурм. У выніку тэракту і штурму загінулі 334 асобы, у тым ліку 186 дзяцей.

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў