Жанчын Беслану пакаралі грамадскімі працамі за акцыю пратэсту ў гадавіну тэракту


Сёння ноччу жанчын, якія правялі акцыю пратэсту ў спартзале школы №1 гораду Беслан (Паўночная Асеція), прысудзілі да грамадскіх працаў і штрафаў, паведамляе расейскае выданне «Новая газета».

Удзельніцам акцыі Святлане Маргіевай, Эле Кесаевай і Эміліі Бзаравай (яны або іх дзеці знаходзіліся ў закладніках) прызначылі абавязковыя працы па 20 гадзінаў.

«Земфіра Цірыхава (была ў закладніках разам з сынамі Аміранам і Ашанам, Ашан загінуў), якая не ўдзельнічала ў акцыі, але ў момант затрымання знаходзілася побач з Эмай, таксама прысуджаная на абавязковыя працы – за тое, што «знаходзілася сярод жанчын» і «дапускала выказванні». Эма Бетрозава і Жана Цірыхава атрымалі штрафы па 20 000 расейскіх рублёў. – Яны не здагадаліся папрасіць альтэрнатыўнае пакаранне», – піша газета.

Напярэдадні пяцёра жанчын прыйшлі ў спартзал у футболках з абвінавачваннямі на адрас прэзідэнта Расеі, але былі затрыманыя. «Новая газета» паведаміла, што на кожную жанчыну аформілі два пратаколы – за несанкцыянаваную акцыю і супраціў паліцыі.

Выданне апублікавала здымкі сінякоў, якія атрымалі жанчыны падчас затрымання.[/vc_column_text][vc_single_image image=”276757″ img_size=”large”][vc_column_text]Эла Кесаева і Жана Цірыхава ў судзе

Нагадаем, што ў 2004 годзе ў Беслане тэрарысты цягам двух з паловай дзён утрымлівалі ў замініраваным будынку 1128 закладнікаў. У выніку тэракту (выбухі, закладзеных тэрарыстамі бомбаў) і штурму загінулі 314 асобаў, з іх 186 дзяцей.

Фота: «Новая газета»

ЮВ, belsat.eu, паводле novayagazeta.ru

Стужка навінаў