У Берасці судзяць блогера Сяргея Пятрухіна. Актывістаў і праваабаронцаў з залы суда вывеў АМАП

Абноўлена

Амапаўцы ў судзе. Фота - Алесь Бяляцкі, facebook.com/Bialiatski

У судзе Ленінскага раёну Берасця 9 красавіка праходзіць разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна.

Пятрухіну высунулі абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 188 («Паклёп») і ч.2 арт. 189 («Абраза») Крымінальнага кодэкса.

Як паведамляе на сваёй старонцы ў «Facebook» старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, большасць месцаў у судовай зале загадзя была занятая міліцыянтамі ў цывільным.

У судзе над Пятрухіным. Фота – facebook.com/Bialiatski

Тых, каму месцаў не хапіла, суддзя Аляксандр Семянчук загадаў амапаўцам вывесці з памяшкання. Усяго АМАП вывеў амаль тры дзясяткі чалавек – праваабаронцаў і актывістаў.

09 красавіка. Берасьце. Суд Ленінскага раёну. Сэлфі ў судовым калідоры, зала запоўненая падсаднымі міліцыянтамі, а нас…

Opublikowany przez Ales Bialiatski Wtorek, 9 kwietnia 2019

Раней Пятрухін прасіў даць для судовага працэсу залу паседжанняў гарвыканкаму, але яму адмовілі.

Паводле карэспандэнта belsat.eu, тым, хто спрабаваў патрапіць на суд Ленінскага раёну, без тлумачэнняў выпісвалі позвы ў міліцыю на пятніцу. Усяго выпісана больш за 20 позваў.

Цяпер у судзе абвешчаны перапынак да 14.15.

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары