10 траўня ў Берасці не менш за 200 чалавек выйшлі на традыцыйны пратэст супраць запуску акумулятарнага заводу – «кармленне галубоў». Не абышлося без затрыманняў.
У берасцейскім Telegram-чаце з’явілася інфармацыя пра затрыманне праваабаронцы Рамана Кісляка, які 10 траўня знаходзіўся на месцы правядзення акцыі супраць запуску акумулятарнага заводу «АйПауэр».
Паводле выдання svaboda.org, якое спасылаецца на берасцейскую прэсу, сярод затрыманых апынуўся мужчына з партрэтам кіраўніка Беларусі. Удзельнікі пратэсту палічылі яго правакатарам.
Таксама паведамляецца пра яшчэ дваіх затрыманых. Адзін з іх – чалец прафсаюзу РЭП Валер Фамінскі.
Праціўнікі «АйПауэр» «кормяць галубоў» у цэнтры Берасця ўжо два гады.
Напярэдадні акцыі былі затрыманыя актывісты Уладзімер Мароз, Юрый Калько, Дзяніс Малышэнка, Канстатцін Астапук, Алег Вялаў, Сяргей Пятрухін. Блогер Аляксандр Кабанаў цяпер у лякарні пад наглядам міліцыянтаў.
ЮВ belsat.eu