У Берасці ДАІ разбілі сваю службовую машыну і аўтамабіль таксі


Аварыя адбылася 16 сакавіка на Праспекце Рэспублікі, аўтамабіль ДАІ сутыкнуўся з таксі «Tyota Primus» фірмы «Сіці», што рухалася на зялёнае святло. У выніку аўтамабілі прыйшлося прыбіраць з месца аварыі з дапамогай эвакуатараў. Абышлося без ахвяр.

У выніку сутыкнення аўтамібіль таксі пратараніў металічную агароджу.

Прыкладна а 15.30 машына ДАІ завярнула з вуліцы Маскоўскай на Праспект Рэспублікі, праз 400 метраў аўто прыпынілася перад святлафорам затым, уключыўшы светлавую сігналізацыю пачала рух на чырвоны сігнал святлафора. Але гэта было зроблена занадта позна, на зялёны сігнал святлафора рухалася ўжо таксі «Сіці», з якім і сутыкнулася машына ДАІ.

Пасля ўдару машына Сіці адляцела ў агароджу.

На вечар суботы берасцейская Дзяржаўтаінспекцыя не зрабіла ніякіх заяваў датычна гэтага ДТЗ.

ВІДЭА
Аварыя «Союз МС-10»: расейская ракета не даляцела да МКС
2018.10.11 12:30

АС, belsat.eu

Стужка навінаў