У Берасці адбыўся выбух у гаражным кааператыве: шмат разбурэнняў, ёсць параненыя

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што 16 студзеня ў Берасці на вуліцы Камерцыйнай адбыўся выбух у гаражна-спажывецкім кааператыве. У выніку здарэння тры чалавекі былі шпіталізаваныя. Прычыны выбуху пакуль невядомыя.

Сігнал пра выбух паступіў ратавальнікам у 16:40

«Адбылося поўнае разбурэнне гаражоў на плошчы 167 кв. м., адкрытага гарэння не назіралася, яно адбывалася пад абваленымі канструкцыямі на плошчы каля 10 квадратных метраў. З траўмамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваныя ў лякарню трое пацярпелых – двое мужчын і жанчына», – паведамілі МНС.

Пажар ліквідавалі, быў арганізаваны разбор завалаў з дапамогай інжынернай тэхнікі.

«У выніку выбуху пашкоджана 5 аўтамабіляў: 3 легкавых аўтамабіля пашкоджаны будаўнічымі канструкцыямі (знаходзіліся па-за завалаў) і 2 легкавых аўтамабіля (знаходзіліся пад заваламі). Прычына выбуху высвятляюцца», – адзначаюць ратавальнікі.

Фота – brest.mchs.gov.by
Фота – brest.mchs.gov.by
Фота – brest.mchs.gov.by

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны