НАН Беларусі і «Нацыянальны парк “Белавежская пушча”» зладзіў пошук месцаў пражывання беспазваночных, якія знаходзяцца пад пагрозаю вымірання.
Пошукі апынуліся паспяховымі. У пушчы знайшлі месца пражывання медычных пʼявак, якія занесеныя ў Чырвоную кнігу.
Медычную пʼяўку выкарыстоўваюць для лячэння варыкозу, гемарою, траўмаў, ацёкаў, а таксама ў мікра- і пластычнай хірургіі.
Беларускі рынак пʼявак штогод спажывае каля 120 000 шт. Кошт адной пʼяўкі каля Br 2. Іх гадуюць на адмысловых біяфабрыках.
ЮВ, belsat.eu