У беларускіх банкаў пачаліся праблемы з працай


БСБ піша, што праблемы будуць да 23:00.

Беларускія банкі ды іхныя кліенты паведамляюць пра праблемы з працай.

Гэтак, Прыёрбанк піша, што часова недасяжныя аперацыі па плацежных картках банку на сайтах, якія падтрымліваюць тэхналогію 3D- Secure.

«Вядуцца аператыўныя працы па аднаўленні працаздольнасці сістэм. Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці», – заяўляюць у Прыёрбанку.

Таксама кліенты Статусбанку паведамляюць, што не могуць здзейсніць аплату праз прыкладанне, бо не прыходзіць сеансовыы пароль для пацверджання аплаты, піша TUT.by.

А БСБ Банк яшчэ 7 жніўня паведаміў пра “правядзенне запланаваных працаў па абнаўленні праграмнага забеспячэння ў Банку 9 жніўня ў прамежак часу з 16:00 да 23:00, у сувязі з чым, магчыма, часова будуць недаступныя сэрвісы 24.bsb.by і мабільны банк.

Раней стала вядома пра праблемы працы тэлеграму, навіновых сайтаў, Youtube, Google і іншых сервісаў, якія працуюць праз інтэрнэт.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў