У беларускага актывіста ў Польшчы здарыўся інсульт. Патрэбная дапамога


Беларускі апазіцыйны і грамадскі дзеяч Зміцер Шэвель мае патрэбу ў пільнай дапамозе. Пра гэта паведамляе арганізацыя «Беларускі дом у Варшаве».

❗️❗️❗️Беларускі апазіцыйны і грамадскі дзеяч Зміцер Шэвель патрабуе пільнай дапамогі!Białoruski opozycjonista Zmicer…

Opublikowany przez Беларускі Дом у Варшаве Sobota, 18 stycznia 2020

У Змітра Шэвеля 15 студзеня падчас знаходжання ў Торуні (Польшча) здарыўся інсульт. У торуньскім ваяводскім шпіталі была яму зрабілі аперацыю, пасля якой пацыент знаходзіцца ў непрытомным цяжкім стане, адзначаюць у Партыі БНФ.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што прыбыўшы на месца працаўладкавання, Зміцер яшчэ не меў медычнай страхоўкі, бо, паводле працадаўцы, той яшчэ не паспеў аформіць дакументы. У выніку на аплату лекавання можа пайсці каля 15 тыс. злотых (каля $ 4 тыс.).

Грашовая дапамога неабходная на тое, каб побач з актывістам у Торуні магла знаходзіцца жонка Таццяна, а таксама на аплату медычных паслугаў, лекаў і пасляаперацыйную рэабілітацыю.

Зміцер Шэвель.
Фота: narodny.org

Дапамогу з беларускіх картак можна пералічыць на адмысловы рахунак праз платформу «МОЛАМОЛА».

У Польшчы можна пералічыць грошы на рахунак «Беларускага дому»:

90 1090 1870 0000 0001 4217 6050

FUNDACJA «BIAŁORUSKI DOM» Ul. Wiejska 13/3 00-480 Warszawa.

з пазнакай: «Darowizna na leczenie Zmicera Szewela».

Змітру Шэвелю 51 год. Ён актывіст ПБНФ і прафсаюзу РЭП з Лагойску. Зміцер Шэвель працаваў у лагойскім прадпрыемстве «Мінаўта» 13 гадоў. Пасля адной з палітычных акцыяў ён быў звольнены з працы ў Беларусі і вымушаны быў шукаць працу за мяжой.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў