У Беларусі за содні выявілі 245 новых выпадкаў інфікавання каронавірусам


Фота: Vyacheslav Prokofyev / TASS / Forum

Паводле Мінаховы здароўя, па стане на 11 красавіка ў Беларусі выявілі 2 226 выпадкаў інфікавання каронавірусам. Цяпер у шпіталях на стацыянарным лячэнні 2 031 асоба.

На стацыянарным лячэнні з пацверджанай каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі па стане на 11 красавіка знаходзяцца 2 031 асоба. Мінаховы здароўя паведамляе, што ў асноўным захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. Але пры гэтым 52 чалавекі маюць патрэбу ў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Колькасць ахвяраў каронавірусу за содні вырасла на 4. Яшчэ напярэдадні паведамлялася, што ад каронавіруснай інфекцыі памерлі 19 чалавек, сёння колькасць ахвяраў вырасла да 23.

У Беларусі за содні колькасць новых выпадкаў заражэння каронавірусам павялічылася на 245.

Медыкі інфармуюць, што паправіліся 172 чалавекі.

Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса, па стане на раніцу 11 красавіка, колькасць інфікаваных у свеце дасягнула 1 698 416 асобаў. Інфекцыя забрала жыцці 102 764 асобаў. Пры гэтым са шпіталяў выпісалі 376 669 асобаў, якія вылечыліся.

Hавiны
У свеце колькасць ахвяраў каронавірусу перавысіла 100 тысячаў асобаў
2020.04.11 07:32

СК belsat.eu

Стужка навінаў