У свеце колькасць ахвяраў каронавірусу перавысіла 100 тысячаў асобаў


Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса, па стане на раніцу 11 красавіка, колькасць ахвяраў каронавірусу ў свеце склала 102 764.

Агулам каронавірус выяўлены ў 185 краінах свету. Колькасць інфікаваных дасягнула 1 698 416 асобаў. Інфекцыя забрала жыцці 102 764 асобаў. Пры гэтым са шпіталяў выпісалі 376 669 асобаў, якія вылечыліся.

Першае месца па колькасці ахвяраў надалей займае Італія. У гэта краіне ад каронавірусу памерлі 18 849 чалавек. Найбольш інфікаваных выявілі ў ЗША – 501 419 асобаў.

У Беларусі апошнія звесткі ў Мінахове здароўя агучвалі 10 красавіка. Паводле беларускіх лекараў, у нашай краіне 1793 чалавекі знаходзяцца на стацыянарным лячэнні з пацверджанай каронавіруснай інфекцыяй. Большасць выпадкаў – гэта выяўленыя кантакты 1 і 2 узроўняў, адзначаюць у ведамстве. 72 пацыенты маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Пасля праходжання лячэння ачунялі 169 чалавек. Памерлі 19 з хранічнымі захворваннямі з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць выпадкаў – 1981.

Hавiны
У Беларусі амаль 2000 выпадкаў каронавіруса. Памерлі 19 чалавек
2020.04.10 12:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў