У Беларусі ўпершыню за апошнія сем гадоў зафіксавалі дэфляцыю


Адбылося зніжэнне індэкса коштаў на тавары і паслугі. Эксперты прагназуюць далейшае зніжэнне цэнаў на нехарчовыя тавары, інфармуе belapan.by.

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту ў жніўні 2016-га індэкс у адносна снежня 2015 года вырас на 7,6 % (але ў параўнанні з ліпенем знізіўся на 0,1 %). Апошні раз дэфляцыя ў нашай краіне назіралася ў жніўні 2009-га. Тады кошты знізіліся на 0,2 %.

Сёлета кошты на харчовыя тавары ў жніўні ў параўнанні з мінулым месяцам знізіліся ў сярэднім на 0,5 % (з пачатку 2016 года – выраслі на 5,3 %). Нехарчовыя тавары падаражэлі на 0,3 % (з пачатку года – 6,5 %), паслугі – на 0,01 % (15,2 %), інфармуе Белстат.

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by

Стужка навінаў