У Беларусі створаны онлайн-тэст для ацэнкі рызыкі інфікавання COVID-19


Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр гігіены» (НПЦГ) размясціла на сваім сайце тэст, які дазваляе ацаніць рызыку інфікавання каронавірусам.

Як адзначаецца на сайце НПЦГ, дадзены тэст складзены на аснове досведу спецыялістаў прафілактычнай медыцыны «як інструмент самаацэнкі і ўдасканалення гігіенічных навыкаў прафілактыкі інфекцыйных захворванняў». «Змест і інтэрпрэтацыя вынікаў дадзенага тэсту адлюстроўвае прыватнае меркаванне», падкрэсліваецца ў каментары да тэсту.

Стваральнікі тэсту прапануюць ацаніць фактары рызыкі на аснове асаблівасцяў паводзінаў чалавека на працягу апошніх двух тыдняў. Тэст складаецца з 23 пытанняў. У прыватнасці, трэба адказаць, ці працуеце вы дыстанцыйна, як перасоўваецеся па горадзе, якія прафілактычныя меры выконваеце і г.д.

Тэст можна прайсці тут.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў