У Беларусі колькасць інфікаваных каронавірусам амаль дасягнула 1,5 тысячаў. Памерлі 16 чалавек


Па стане на 9 красавіка ў Беларусі быў інфікаваны каронавірусам 1486 чалавек: 1331 праходзяць лячэнне ў шпіталях, 139 выздаравелі, 16 памерлі.

Адпаведная інфармацыя апублікаваная на сайце дзяржаўнага агенцтва БелТА, дзе раней Міністэрства аховы здароўя абяцала аператыўна размяшчаць афіцыйную статыстыку па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй.

Тэмпы росту колькасці інфікаваных COVID-19 павялічваюцца штодня. У пятніцу, 3 красавіка, быў пацверджаны 351 выпадак заражэння, 4 красавіка – 440 (+89), 5 красавіка – 562 (+122), 6 красавіка – 700 (+138), 7 красавіка – 861 (+161), 8 красавіка – 1066 (+205), 9 красавіка – 1486 (+420). Такім чынам, за апошнія 6 дзён колькасць інфікаваных вырасла больш чым у чатыры разы. Толькі за мінулыя содні рост склаў амаль 40 %.

Найбольш пацярпелі ад каронавіруса жыхары Менску, Віцебску і Менскай вобласці. У Менску шпіталізаваныя 699 пацыентаў з каронавірусам, 102 выздаравелі, 6 памерлі. У Віцебску 364 шпіталізаваныя, 35 выпісаны, 7 памерлі. У Менскай вобласці 153 чалавек праходзіць лячэнне, 1 выздаравеў, 3 памерлі.

Hавiны
«Катастрофы няма». Лукашэнка назваў новы лік хворых на COVID-19 і прыгразіў звольніць урад
2020.04.07 14:18

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў