У Беларусі быў пабіты тэмпературны рэкорд 1993 года


Самая высокая тэмпература паветра 26 красавіка, зафіксаваная ў Гомлі, склала +27,8ºС.

Раней падобны рэкорд адзначаўся ў Горадні ажно 26 гадоў таму – вясною 1993 года, калі паветра прагрэлася да +26.

Як паведамляе Белгідрамет, незвычайна цёплае для канца красавіка надвор’е трымаецца па краіне ўжо некалькі дзён. Сярэдняя тэмпература паветра на 2-7 ºС перавышае кліматычную норму. Праз гэта, а таксама праз адсутнасць ападкаў у Беларусі назіраецца спад узроўняў вады на рэках, распачаліся лясныя пажары.

МНС увяло забарону на наведванне лясоў праз высокую пагрозу узгаранняў. Лясгасы працуюць у кругласутачным рэжыме.

Спёка захаваецца на працягу выходных, але ўжо ў пачатку наступнага тыдня з прыходам скандынаўскага антыцыклону пахаладае.

KA belsat.eu

Стужка навінаў