У Беларусі афіцыйна амаль 39 тыс. выпадкаў каронавіруса


Міністэрства аховы здароўя 27 траўня паведаміла ў сваім тэлеграм-канале пра 38 956 выпадкаў каронавіруса ў Беларусі.

Афіцыйна ў краіне ачунялі і былі выпісаныя 15 923 чалавекі з каронавіруснай інфекцыяй, а памерлі – 214.

Агулам было праведзена 485 534 тэсты на COVID-19.

У параўнанні з папярэднім днём колькасць інфікаваных вырасла на 897 выпадкаў, памерлых – на 6, а тых, хто ачуняў, – на 837.

Hавiны
Доктар распавёў, як хаваюць статыстыку пра каронавірус у Беларусі
2020.05.26 14:50

Варта адзначыць, што афіцыйным лічбам пра сітуацыю з каронавірусам у Беларусі часта не вераць нават медыкі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў