У Беларусь вяртаецца спёка, заўтра будзе да +32°С


Пераважна без ападкаў і да 32 градусаў спёкі чакаецца ў Беларусі 30 чэрвеня, паведамляе Белгідрамет.

У нядзелю будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, вецер заходні ўмераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 9 да 15 градусаў цяпла. Днём па краіне ў сярэднім будзе 22-28 градусаў вышэй за нуль, а па паўднёвым захадзе Беларусі месцамі ад 29 да 32 градусаў.

У Менску ў наступныя двое содняў тэмпература ўдзень будзе вагацца паміж 27 і 29 градусамі. Ападкаў не прагназуецца.

Аднак у сярэдзіне тыдня спёка зноў спадзе і пойдуць дажджы.

КА belsat.eu

Стужка навінаў