У Беларусь вярнулася спёка: на выходных да 30 градусаў


Удзень 20 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўдні краіны невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер няўстойлівы слабы. Максімальная тэмпература паветра ад 20 градусаў па паўночным усходзе да 28-і па поўдні краіны.

Паводле Белгідрамету, 21 ліпеня ноччу будзе пераменная воблачнасць і без ападкаў. Удзень воблачна з праясненнямі, пераважна па заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Ноччу 10-17 градусаў, удзень – 23-29, па поўдні краіны месцамі да 30-і.

22 ліпеня воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер умераны, пры навальніцах парывісты. Ноччу 13-19 градусаў, удзень – 19-26.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў