У Беларусь прыходзяць маразы


5 лютага прагназуецца пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца, папярэджвае Белгідрамет, у сувязі з чым абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

З 5 лютага пахаладае. Тэмпература паветра днём у Беларусі складзе ад мінус пяці да плюс аднаго градуса. Чакаецца галалёдзіца. Сіноптыкі абвесцілі жоўты ўзровень небяспекі.

У Менску чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны ўмераны. Тэмпература паветра раніцай да сямі градусаў марозу, днём ад мінус аднаго да мінус трох, вечарам да чатырох са знакам мінус.

Hавiны
У Беларусь вяртаецца зіма: начамі на гэтым тыдні – да 15 градусаў марозу
2020.02.03 11:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў