У Беларусь вяртаецца зіма: начамі на гэтым тыдні – да 15 градусаў марозу


У Беларусь прыходзяць халаднейшыя паветраныя масы – у краіну вяртаецца зімовае надвор’е. Пра гэта сведчаць звесткі Белгідрамету.

Hавiны
Праз моцны вецер у панядзелак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
2020.02.02 11:28

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі невялікі снег, мокры снег. Удзень пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны выпадуць ападкі – мокры снег, дождж. У асобных раёнах Беларусі – слабы туман, уначы і раніцай – слабы галалёд. На асобных участках дарог – галалёдзіца. Вецер пераменны, умераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5, максімальная днём +5.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -10, максімальная днём +1.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, у заходніх раёнах – мокры снег, дождж. На асобных участках дарог краіны захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -12, максімальная днём +3 па захадзе краіны.

У пятніцу, месцамі кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -10, максімальная днём 0.

У суботу ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -15, максімальная днём +1.

У нядзелю ў асобных раёнах кароткачасовы снег, па захадзе – мокры снег, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, з пераходам на паўднёва-заходні, ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -12, максімальная днём +3.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў