У другой палове тыдня ў нашу краіну пачне паступаць цёплае паветра з Атлантыкі. Тэмпература будзе вышэй, чым звычайна ў лістападзе.
Уначы – ад -4 да +1, удзень – ад -1 да +4. У шмат якіх раёнах Беларусі чакаюцца невялікія ападкі, пераважна мокры снег.
Уначы да 1-6 градусаў марозу, удзень – ад -2 да +3. Невялікі снег магчымы ў асобных раёнах.
Уначы – 1-7 градусаў марозу, удзень – ад -3 да +3. На захадзе будзе цяплей: у начныя гадзіны каля 0, удзень – 4-7 цяпла. У заходняй частцы краіны таксама чакаецца мокры снег і дождж. У асобных раёнах туман і слабы галалёд.
Уначы – ад -3 да +3 градусаў, на ўсходзе – да -7, удзень – ад -1 да +5 (на захадзе – +6 – +8). Кароткачасовыя ападкі магчымыя ў асобных раёнах, месцамі туман і галалёдзіца.