У Бабруйску з самай раніцы – ператрусы ў актывістаў


Міліцыя.
Фота: ukrinform

Мясцовы тэлеграм-канал «Бобруйск online» паведамляе пра ператрусы ладзяцца ў пяці асобаў. Дакладна вядома, што прыходзілі і забралі тэхніку ў двух чалавек.

Адзін з іх – Андрэй Сініца, якога ўвосень затрымалі і судзілі за зніч каля помніку ахвярам рэпрэсіяў, а потым пагражалі паставіць сям’ю на ўлік як сацыяльна небяспечную. Сёння, як распавёў «Белсату» сын Андрэя, з самай раніцы да іх прыйшлі з ператрусам нібыта ў межах крымінальнай справы за абразу міліцыянтаў.

На 13:00 сталі вядомыя імёны 9 чалавек, іх затрымалі: некаторых павезлі ў СК, нехта цяпер у РАУС. Сувязі з імі няма. Дакладная прычына ператрусаў і затрыманняў невядомая, імаверна – праз крымінальную справу за абразу міліцыянтаў.

Сярод затрыманых – карэспандэнт мясцовай газеты «Бабруйскі кур’ер». Як распавяла ягоная сястра, каля 9:00 прыйшлі з ператрусам, забралі жорсткі дыск, тэлефоны, у тым ліку ейны тэлефон. Качан цяпер ва УУС. Прычына затрымання невядомая.

ММ, belsat.eu

Стужка навінаў