У Аўстралію спрабавалі правезці наркотыкі на $ 200 млн пад выглядам соуса


Памежнікі ў аэрапорце Сіднэю падчас правяранняў тавараў з ЗША выявілі буйную партыю наркотыкаў. Агулам выявілі 400 кілаграмаў метамфетаміну на суму каля 207 мільёнаў долараў ЗША. Паліцыя арыштавала чатырох асобаў, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Супрацоўнікі аэрапорту выявілі наркотыкі ў 768 бутэльках з вострым соусам. Чацвёра арыштаваных у гэтай справе з’яўляюцца прадстаўнікамі вялікай крымінальнай групоўкі, паліцыя працягвае расследаванне і верагодна, што колькасць затрыманых вырасце.

Газета Sydney Morning Herald адзначае, змяшчэнне наркотыкаў у бутэлькі з соусам патрабуе грунтоўных ведаў хіміі.

Hавiны
Генпракурор распавёў, як міліцыя фальсіфікуе справы з наркотыкамі
2019.08.28 13:45

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў