У Арменіі затрымалі аўтара фэйку пра тое, што Пашынян павіншаваў Трампа з забойствам Сулеймані


Служба нацыянальнай бяспекі (СНБ) Арменіі затрымала чалавека, якога падазраюць у распаўсюдзе інфармацыі, што можа нанесці шкоду дзяржаве, грамадству ды асобе.

У прэс-службе СНБ паведамілі, што 3 студзеня на старонцы карыстальніка Facebook «Дыяны Аруцюнян» была апублікаваная інфармацыя пра тое, што «прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян павіншаваў прэзідэнта ЗША з паспяховымі дзеяннямі ў дачыненні да высокапастаўленага вайскоўца Ірану».

Hавiны
Тэгеран абяцае адпомсціць ЗША за забойства генерала Сулеймані
2020.01.03 08:40

Гэтая ілжывая інфармацыя затым была распаўсюджаная ў азербайджанскіх і іранскіх медыях, адзначылі ў ведамстве. У СНБ падкрэслілі, што яна можа нанесці шкоду дзяржаве, грамадству ды асобе.

Чалавек, які кіраваў фэйкавай старонкай «Дыяны Аруцюнян», затрыманы і даў тлумачэнні ў сувязі са сваймі дзеяннямі. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа.

Hавiны
Трамп заявіў, што ЗША гатовыя нанесці ўдары па 52 цэлях у Іране
2020.01.05 09:35
  • Іранскі генерал Касэм Сулеймані, камандуючы элітным спецпадраздзяленнем «Кудс» у складзе Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі, забіты ў Іраку ў выніку авіяўдару ЗША. У Пентагоне заявілі, што авіяўдар быў нанесены па загаду прэзідэнта Доналда Трампа.
  • Авіяўдар па Сулеймані быў нанесены праз некалькі дзён пасля спробы пратэстоўцаў у Багдадзе ўзяць штурмам амерыканскую амбасаду. У Вашынгтоне заявілі, што напад на дыпмісію быў здзейснены па распараджэнні генерала Сулеймані. Паводле інфармацыі амерыканскіх вайскоўцаў, Сулеймані і спецназ «Кудс» нясуць адказнасць за гібель сотняў амерыканскіх вайскоўцаў, а таксама вайскоўцаў міжнароднай кааліцыі, і за раненні тысяч з іх.
Hавiны
Ці ліквідацыя іранскага генерала – пачатак Трэцяй сусветнай? І чаму не
2020.01.04 15:40

МГ belsat.eu

Стужка навінаў