Трамп заявіў, што ЗША гатовыя нанесці ўдары па 52 цэлях у Іране


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп паведаміў у «Twitter», што ЗША гатовыя нанесці ўдары па 52 цэлях у Іране ў выпадку, калі Тэгеран вырашыць адпомсціць за забойства генерала Гасэма Сулеймані.

Нагадаем, у ноч на 3 студзеня генерал Гасэм Сулеймані, камандуючы элітным спецпадраздзяленнем «Кудс» у складзе Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі, быў забіты ў Іраку ў выніку авіяўдару ЗША. У Пентагоне заявілі, што авіяўдар быў нанесены па загаду прэзідэнта Доналда Трампа. Тэгеран абвясціў, што адпомсціць ЗША за забойства генерала. У тым ліку пра гэта заявіў міністр абароны Амір Хатамі і амбасадар Ірана ў ААН Маджыд Тахт-Раванчы, які сказаў, што забойства Сулеймані раўназначна абвяшчэнню вайны.

Трамп у сваім допісу адзначае, што Іран «шмат гадоў быў праблемай» і ліквідацыя Сулеймані мусіць стаць папярэджаннем Тэгерану. Трамп заявіў, што калі Іран нанясе ўдары па амерыканцах або амерыканскіх абʼектах, то ЗША нанясуць удары па 52 цэлях «высокага ўзроўню», якія важныя для «Ірану і іранскай культуры». «ЗША не хочуць больш пагрозаў», – піша амерыканскі лідар.

Што гэта за цэлі прэзідэнт не ўдакладніў.

Трамп адзначыў, што 52 цэлі сімвалізуюць 52 амерыканскіх закладнікаў, што ўтрымліваліся ў Іране шмат гадоў таму. Гаворка ідзе пра амерыканцаў, што былі захопленыя ў амбасадзе ЗША ў Тэгеране падчас ісламскай рэвалюцыі ў 1979 годзе. Яны знаходзіліся ў палоне 444 дні – да 1981 года.

  • Авіяўдар па Сулеймані быў нанесены праз некалькі дзён пасля спробы пратэстоўцаў у Багдадзе ўзяць штурмам амерыканскую амбасаду. У Вашынгтоне заявілі, што напад на дыпмісію быў здзейснены па распараджэнні генерала Сулеймані. Паводле інфармацыі амерыканскіх вайскоўцаў, Сулеймані і спецназ «Кудс» нясуць адказнасць за гібель сотняў амерыканскіх вайскоўцаў, а таксама вайскоўцаў міжнароднай кааліцыі, і за раненні тысяч з іх.
  • 3 студзеня Вашынгтон абвясціў аб адпраўцы на Блізкі Усход дадаткова 3,5 тысяч жаўнераў, патлумачыўшы гэта пагрозай дзеянняў у адказ з боку Ірану. Падраздзяленні арміі ЗША пераведзеныя ў стан падвышанай баявой гатоўнасці
Hавiны
Ці ліквідацыя іранскага генерала – пачатак Трэцяй сусветнай? І чаму не
2020.01.04 15:40

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў