Следчы камітэт скончыў расследаванне крымінальнай справы пра арганізацыю дамоўных матчаў.
У СК адзначылі, што выяўленыя 16 подкупаў удзельнікаў прафесійных спаборніцтваў і 12 фактаў махлярства, пераважна звязаных са стаўкамі на загадзя вызначаны вынік.
Абвінавачванні за перадачу незаконных узнагароджанняў выстаўленыя футбалістам камандаў «Нафтан», «Ліда», «Орша», «Хімік», «Нёман-Агра», «Гомель» за забеспячэнне загадзя абумоўленых вынікаў шэрагу матчаў. Таксама грошы перадаваліся валейбалістам каманды «Камунальнік-Магілёў».
У бліжэйшы час матэрыялы справы перададуць пракурору.
Для Беларускай федэрацыі футболу падрыхтавалі прадстаўленне з указаннем абставінаў здзяйснення злачынстваў, пераліку абвінавачаных, а таксама прычын і ўмоў для ўчынення злачынстваў.
МГ belsat.eu