У АБСЕ адрэагавалі на запытанае абвінавачванне для Марыны Золатавай пакаранне


Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзірэ адзначыў, што працягвае ўважліва сачыць за судовым працэсам па справе галоўнага рэдактара парталу TUT.BY Марыны Золатавай. Адпаведнае паведамленне ён апублікаваў на сваёй старонцы ў Twitter.

«Я працягваю ўважліва сачыць за працэсам у дачыненні да Марыны Золатавай, рэдактара TUT.BY, у Беларусі. Велізарны штраф, запытаны бокам абвінавачвання, выклікае вялікую трывогу. Журналісту ні ў якім разе нельга перашкаджаць працягваць рабіць сваю важную працу », – напісаў ён, паведамляе TUT.BY.

Крымінальную справа ў дачыненні да Марыны Золатавай разглядае суд Заводскага раёну Менску ў будынку суда Маскоўскага раёну. Галоўнаму рэдактару TUT.BY прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 425 КК. Суддзя па справе – Аляксандр Петраш.

Галоўны рэдактар ​​TUT.BY Марына Золатава віну не прызнае. Дзяржабвінаваўца Юлія Харчэйкіна палічыла віну Золатавай даказанай і папрасіла прызначыць галоўрэду ​​TUT.BY пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры адной тысячы базавых велічынь (25,5 тысячы рублёў). Бок абароны просіць апраўдаць Марыну Золатава. Прысуд галоўнаму рэдактару TUT.BY будзе абвешчаны 4 сакавіка.

Hавiны
Апошняе слова Золатавай у судзе: «Справа БелТА нанесла шкоду рэпутацыі Беларусі»
2019.02.25 12:40

СК, belsat.eu

Стужка навінаў