У А1 адбыўся збой: не працаваў мабільны інтэрнэт, нельга было дазваніцца ў call-цэнтр


Раніцай 12 лютага ў абанентаў мабільнага аператару A1 (былы Velcom) назіраліся праблемы з доступам у інтэрнэт. Некаторыя карыстальнікі таксама скардзіліся на тое, што нельга дазваніцца ў call-цэнтр і не працуе сайт кампаніі.

https://www.facebook.com/a1belarus/posts/2664181173636407?__xts__[0]=68.ARC1hadEFOqJJnY5dIa90g_nqjxRyClsh94ZrQ2trVlOc8z1LwxDdqlnXnZpJy5iAx_12fMMHNjExTEbbbM4uEpuapZ4JIzv6M69WSrlC5XSY0paCsL1eBfkl_xeP3loBzBO_BARp2cNHNNgoc_2oc2FRtA6FUWAVLJInIBmLL4EQyHlWbYVSeojEcbtS0GW4del8tv3QpaH2KrsZMhYssIe81E812nBGfMJLvR11ccV9u4lVYfGwYTFdn4LEELv-KTIez1W4TIs22EN81Lf7xKDAi68JjnLd_uZ4SrDMFZi0OGmxHI8VhU3h5ms1Su1pjplcIgrU5l37xWMsoi2dQ&__tn__=-R

Як вынікае з допісаў абанентаў на старонках A1 у сацсетках, праблемы з інтэрнэтам назіраліся цягам мінімум гадзіны, таксама не працаваў сайт і нельга было дазваніцца ў call-цэнтр.

Пазней у кампаніі паведамілі, што праца мабільнага інтэрнэту цалкам адноўленая ў 10:40.

«Рэкамендуем перазагрузіць ваша прылада, калі цяжкасці захоўваюцца», – адзначылі ў A1.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў