«Цяжкая і працяглая хвароба»: памёр кіраўнік ГРУ РФ. Ягоны папярэднік памёр ад сардэчнага прыступу


Памёр кіраўнік Галоўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сілаў Расеі (ГРУ) генерал-палкоўнік Ігар Корабаў, паведамляе Мінабароны Расеі.

Корабаву было 62 гады. Прычынай смерці называецца «цяжкая і працяглая хвароба».

Корабаў узначаліў ведамства пасля смерці папярэдняга кіраўніка ГРУ Ігара Сергуна. Паводле афіцыйнай версіі, Сергун памёр у сваім доме ў Падмаскоўі ад сардэчнага прыступу. Паводле амерыканскай разведвальна-аналітычнай кампаніі «Stratfor», ён памёр у Ліване.

Сёлета ГРУ апынулася ў цэнтры шэрагу скандалаў. Брытанскія ўлады абвінавацілі Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава, якія, паводле медыяў, працуюць на ГРУ, у замаху на Сяргея і Юлію Скрыпаль.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў