«Цяпер – 120 % дакладнасці». Лукашэнка заявіў, што сіноптыкі сталі працаваць лепш


На сустрэчы з навукоўцамі Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму змены клімату і працы сіноптыкаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Скажу шчыра, што я з вялікім недаверам да вашага брата стаўлюся, асабліва да тых, хто прагназуе надвор’е, – сказаў Лукашэнка. – У мяне вельмі жорсткія з імі былі разборы ў мінулым годзе. Бывалі часы, калі аграрыям трэба займацца пасевамі, уборкай, а нашы прагнозныя службы не могуць на тры дні прадказаць надворʼе. Хоць ва ўсім свеце тыдзень дакладна па гадзінах прадказваюць, а нашыя не могуць».

Нагадаем, у чэрвені 2019 года Лукашэнка выступіў з жорсткай крытыкай працы Белгідрамету. Ён заявіў тады, што службу трэба «або разганяць, або прыводзіць у пачуцці», бо іх прагнозы спраўджваюцца толькі на 50−70%. «Нам такі Гідраметцэнтр не патрэбен», – падкрэсліў ён.

Як адзначае прэс-служба кіраўніка дзяржавы, пасля таго, як на гэтую праблему звярнуў увагу Лукашэнка, былі праведзены кадравыя змены ў складзе гідраметэаралагічнай службы і сітуацыя змянілася да лепшага.

«Цяпер на тры дні – 120% дакладнасці», – адзначыў Лукашэнка 23 студзеня 2020 года.

«Трэба каб мы ў сваіх разважаннях, стратэгічным апісанні, сыходзячы далёка, не забыліся пра тое, што нам трэба кожны дзень. Тое, што будзе праз 100 гадоў… Нас з вамі не будзе тады», – заўважыў ён, звяртаючыся да навукоўцаў.

Hавiны
Лукашэнка хоча «дапытаць» кіраўніка Акадэміі навук наконт стварэння электрамабіля
2020.01.23 12:06

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў