ЦВК Украіны афіцыйна пацвердзіў другі тур выбараў прэзідэнта


ЦВК Украіны пасля падліку 60 % галасоў абвясціў, што ні адзін з кандыдатаў у прэзідэнты не зможа набраць большасці. Такім чынам, адбудзецца другі тур.

Пасля падліку бюлетэняў больш чым з паловы ўчасткаў Уладзімір Зяленскі атрымлівае 30,2 % галасоў, дзейны кіраўнік дзяржавы Пётр Парашэнка – 16,6 %.

Парашэнка напярэдадні назваў Зяленскі «марыянеткай» бізнесмена Ігара Каламойскага.

«Лёс звёў мяне ў другім туры, я не баюся гэта сказаць, з марыянеткай Каламойскага», – сказаў ён, выступаючы перад прыхільнікамі.

Паводле яго словаў, інфармацыі, якая можа паставіць вынікі галасавання пад сумневы, няма.

Былая прэм’ер-міністр Юлія Цімашэнка, па апошніх звестак, атрымлівае 13,08 % галасоў. Яна лічыць, што не прайшла ў другі тур з-за фальсіфікацыяў.

Аб’ектыў
«Калі пераможа той, за каго я прыйшла галасаваць, я на 100 % вярнуся ва Украіну»
2019.03.31 19:16

СК belsat.eu

Стужка навінаў