ЦВК: 447 тысяч беларусаў прагаласавалі супраць усіх


Паводле звестак Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, супраць усіх кандыдатаў на парламенцкіх выбарах прагаласавалі 447 111 выбарцаў. Гэтак, каля 6,5 %.

У абсалютных лічбах больш за ўсё супраць усіх галасавалі ў Менску – 77 566 чалавек, а найменш на Магілёўшчыне – 45 827.

Меркаванні
Лукашэнка атрымаў «стэрыльную» Палату
2019.11.18 17:27

Але ж у працэнтах найбольш пратэставымі рэгіёнамі апынуліся Берасцейшчына (7,58 %) і Гарадзеншчына (7,56 %). На Магілёўшчыне тых, хто галасаваў супраць усіх, паводле афіцыйных звестак, было толькі 5,7 %.

У Менску доля пратэставага галасавання склала 6,04 %.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў