Панядзелак, 14 снежня, у Беларусі стаў 128-м днём паслявыбарных пратэстаў, якія праходзяць штодня з 9 жніўня. Людзі патрабуюць новых выбараў, адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, спынення і расследаванне гвалту з боку сілавікоў.
Апошнім часам Лукашэнка перастаў называць каронавірус псіхозам. Цяпер для яго гэта прыярытэтная тэма. Некалькі тыдняў таму ён паабяцаў праверыць, як працуюць з каронавіруснымі пацыентамі ў рэгіянальных больніцах і цяпер наведвае лякарні. За некалькі тыдняў Лукашэнка пабываў у чатырох шпіталях. Сёння наведаў 4-ую гарадскую клінічную больніцу Менску.
Лукашэнка заявіў, што прышчэпліваць беларусаў ад COVID-19 будуць расейскай вакцынай. Не выключана, што з часам краіна наладзіць вытворчасць уласнага прэпарату.
Асноўнай тэмай сустрэчы з Вольфгангам Шойбле стала дапамога беларусам.
«Не варта цягнуць. Нашы людзі працягваюць мірна пратэставаць на вуліцах сваіх гарадоў, але зараз становіцца холадна, а рэпрэсіі не спыняюцца. Пры гэтым я дакладна ведаю, што пратэст не спыніць, бо людзі нязменна стаяць на сваіх патрабаваннях, якія рэжым не выконвае. Мы патрабуем новых выбараў праз інклюзіўны дыялог» – сказала Ціханоўская.
Таксама на сустрэчы абмеркавалі выдачу гуманітарных віз Германіі для беларусаў, якія пацярпелі ад гвалту; наўмыснае заражэнне каронавірусам людзей у беларускіх турмах; эканамічны ціск на рэжым з боку нямецкага бізнесу і дыялог з Расеяй. Ціханоўская заклікала Нямеччыну падтрымаць міжнародныя расследавання злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі.
З Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам яны абмеркавалі важнасць нацыянальнай ідэнтычнасці ў барацьбе за свабоду.
Святлана Ціханоўская дала вялікае інтэрвʼю «The New Yorker». «Белсат» абраў галоўнае з яго.
Сёння людзі сталага веку сабраліся з нацыянальнай сімволікай каля Чырвонага касцёла на свой 11-ты марш пратэсту супраць гвалту сілавікоў, аднак амаль усіх удзельнікаў акцыі затрымалі яшчэ напачатку.
Праспект Незалежнасці перакрылі, сілавікі не далі пенсіянерам магчымасці шпацыраваць, таму яны засталіся ладзіць акцыю на плошчы, вадзілі карагод з лозунгамі «Сыходзь!», «Жыве Беларусь!». Сілавікі атачылі пенсіянераў і разагналі іх, частку забралі бусамі і даставілі ў Кастрычніцкае РУУС Менску. Валанцёры паведамляюць пра мінімум 90 затрыманых. Каля пастарунку дзяжурыць брыгада скорай дапамогі.
Сваякі і валанцёры чакаюць бабуль і дзядуляў каля Ленінскага і Кастрычніцкага РУУС. Імёны і дадзеныя затрыманых пастаянна дапаўняюцца, на дадзены момант самаму сталаму 78 гадоў. Лекі, якія спрабавалі перадаць родныя затрыманых, у РУУС не прынялі.
Пенсіянераў пачалі выпускаць з Кастрычніцкага РУУС пасля 20 гадзіны.
Пра гэта сёння заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Ён таксама заўважыў, што пандэмія не скончыцца заўтра: другая хваля пачне спадаць толькі да лета.
«Як мінімум да чэрвеня мы будзем жыць з высокай інтэнсіўнасцю, пакуль штам не стане сезонным», – дадаў ён.
Праверыць словы Піневіча немагчыма, бо пасля пачатку пандэміі COVID-19 у Беларусі перасталі публікаваць статыстыку захворвання пнеўманіяй.
Шэф-рэдактарам «КП» стаў Сяргей Трафілаў, які раней працаваў рэдактарам аддзела адукацыі і культуры выдання. Што датычыць зместу, то Сяргей Трафілаў паабяцаў «слухаць подых часу». Гэта значыць актуальныя для краіны тэмы будуць асвятляцца ў выданні.
Газета па-ранейшаму не распаўсюджваецца праз «Белпошту» і кіёскі «Белсаюздруку». Пасля выбараў газета прысвяціла некалькі выпускаў актуальным падзеям, у тым пратэстам і гвалту сілавікоў, пасля чаго ў выданні з’явіліся праблемы з распаўсюдам.
З пасады звольнілі галоўнага рэдактара Андрэя Ляўкоўскага, які ўзначальваў газету каля 10 гадоў. Некалькі нумароў выдання не былі надрукаваныя ў беларурскіх друкарнях.
Андрэя Зайцава затрымалі 11 снежня ў РУУС Кастрычніцкага раёну, куды ён з жонкай Іннай прыйшоў даваць тлумачэнні з нагоды вывешанага б-ч-б сцяга. Выходныя мужчына правёў у ізалятары на Акрэсціна. Суддзя палічыла, што вывешванне сцяга на ўласным доме – несанкцыянаваны адзіночны пікет.
Акрамя содняў 11 снежня Андрэй атрымаў штраф 810 рублёў за ўдзел у «Маршы гонару» 11 кастрычніка.
Жонка Андрэя Іна Зайцава стала вядомая як «бел-чырвона-белая нявеста». Яна выходзіла на пратэсты і маршы ў вясельнай сукенцы з чырвонай паласой.
Скарга аб змене меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да палітзняволенай Марфы Рабковай, каардынатаркі Валанцёрскай службы «Вясны», засталася без задавальнення. Такое рашэнне вынесла сёння суддзя суда Партызанскага раёну Менска Кацярына Чайко. Судовае пасяджэнне праводзілася ў закрытым рэжыме.
З 19 снежня кошт праезду на гарадскіх лініях павялічыцца на 5 капеек, на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях – у сярэднім на 5 %. Апошні раз кошт праезду для пасажыраў цягнікамі павышаўся ў снежні летась.
БЧ патлумачыла гэта падняццем узроўню акупнасці перавозак пасажыраў, што цяпер не дасягае і 15 %.