Ціханоўская распавяла, што хоча сустрэцца з Пуціным


Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю ўкраінскай службе «Радыё «Свабода» на ​​пытанне пра гіпатэтычную згоду з Крамля пра сустрэчу, сказала, што, вядома, пагадзілася б і скарысталася б магчымасцю перамоваў з Пуціным.

Святлана Ціханоўская распавяла, што ў яе штабе хацелі б мець зносіны з Расеяй каб выказаць свой пункт погляду і пачуць пазіцыю Крамля па беларускаму пытанню.

«Натуральна, мы суседзі, і мы будзем працягваць нашыя стасункі ў будучыні. Хацелася б пагаварыць, і беларусы гэтага вельмі чакаюць – не падтрымання рэжыму, а выказвання пра беларусаў, пра нашае жаданне будаваць будучыню ўсім разам, а не намаганнямі аднаго чалавека», – заявіла Святлана Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская лічыць, што ў Крамлі не чакалі такіх моцных пратэстаў у Беларусі.

«Мне падаецца, што ў Расеі не чакалі, што пратэстны рух на гэты раз моцны і мы пойдзем да перамогі, таму што ў вачах беларусаў Лукашэнка нелегітымны. Гэта пратэстны рух супраць хамства, супраць непавагі, супраць нялюдскасці ўжо цяпер. Тады ніхто не чакаў, што так будзе. Гэта толькі беларусы самі ведалі, што ў гэты раз усё будзе па-іншаму і, як мы бачым, тады Расея аказала падтрымку рэжыму, але цяпер нейкі такі працэс чакання. Актыўнага падтрымання няма», – мяркуе Ціханоўская.

Hавiны
Байдэн запрасіў Ціханоўскую. Эксклюзіўнае інтэрв’ю
2020.11.27 07:30

 

СК belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў