Ціханоўская патрабуе мірнай перадачы ўлады


Святлана Ціханоўская галасуе ў Менску. Беларусь. 9 жніўня 2020 г. Фота: Александр Васюковіч / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Святлана Ціханоўская заявіла, што перамагла на выбарах. Кандыдат на прэзідэнцтва агучвае, што атрымала 70 % галасоў выбарнікаў.

Святлана Ціханоўская галасуе ў Менску. Беларусь. 9 жніўня 2020 г.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

Штаб Святланы Ціханоўскай заяўляе, што мае 250 пратаколаў з выбарчых участкаў. Паводле вынікаў галасавання на гэтых участках Ціханоўская атрымала 70-80 %.

«Улада нас не чуе, яна адарвалася ад народа, але мы за мірныя перамены. І ўлада павінная цяпер падумаць пра тое, як перадаць мірным спосабам гэтую ўладу, таму што ў іх на гэты момант толькі адзін спосаб – гвалт над мірнымі людзьмі», – заявіла Святлана Ціханоўская.

Сёння, 11 жніўня, стала вядома, што Ціханоўская з’ехала ў Літву.

Hавiны
Святлана Ціханоўская з’ехала ў Літву. Яе вывезлі беларускія ўлады
2020.08.11 10:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў