Менскія чыноўнікі падвядуць вынікі грамадскага абмеркавання планаў па зменах у квартале вул. Розы Люксембург – пр-т Жукава ў Менску. Пад знос маюць трапіць дзясяткі 2- 3-павярховых жылых будынкаў. Глядзіце стрым на «Белсаце».
Мы вядзем трансляцыю на акаўнце «Белсату» ў «Facebook».
15:32
Усіх людзей і журналістаў, у тым ліку нашую карэспандэнтку Кацярыну Андрэеву, намеснік старшыні раёну Уладзімір Танкевіч фізічна выштурхнуў з пакою 429.
15:24
Танкевіч выклікаў міліцыю «гарачай кнопкай».
15:19
У пакой 429, дзе сабралася працоўная камісія па падвядзенні вынікаў грамадскага абмеркавання,
падняліся людзі з фае.
Тут прысутнічае дэпутат Палаты прадстаўнікоў.
15:13
Да тых, хто сабраўся ў фае адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску, выйшаў Уладзімір Валер’евіч Танкевіч, намеснік старшыні адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску выйшаў да тых, хто сабраўся і заявіў, што ён «не адмяняе рашэння старшыні адміністрацыі раёну», аднак, вынікі грамадскага абмеркавання ў актавай зале праводзіцца не будуць.
Папярэднім загадам старшыні адміністрацыі паседжанне павіннае было прызначанае на 15:00 у актавай зале.
Напрыканцы чэрвеня ў адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску адбылася прэзентацыя горадабудаўнічага праекту ў межах кварталу вул. Розы Люксембург – пр-т Жукава – вул. Харкаўская.
Паводле планаў архітэктараў, каля чатырох дзясяткаў жылых дамоў у 2-3 паверхі пойдуць пад знос, а на іх месцы зʼявіцца комплексная жылая забудова са шматпавярховікаў.
Значная колькасць жыхароў раёны выступіла супраць зносу. Падчас грамадскага абмеркавання і прэзентацыі разгараліся гарачыя спрэчкі.
Плошча кварталу, дзе запланаваная перабудова, складае 205 гектараў. Актывісты сабралі больш за 700 подпісаў супраць прапанаванага праекту.
МЛ, belsat.eu