Цэнтрвыбаркам абмежаваў колькасць назіральнікаў на выбарчых участках


Падчас пасяджэння ЦВК 22 ліпеня Лідзія Ярмошына, спаслаўшыся на складаную эпідэміялагічную абстаноўку, прапанавала паменшыць колькасць назіральнікаў на ўчастках. Цэнтрвыбаркам гэтае рашэнне падтрымаў, паведамляе TUT.by.

Ярмошына нагадала пра тое, што нягледзячы на ​​тое, што сітуацыя з каронавірусам паляпшаецца, яна ўсё роўна працягвае выклікаць насцярожанасць.

«Я разумею, што гэта будзе непапулярнае рашэнне, але прапаную на перыяд гэтай электаральнай кампаніі паменшыць колькасць назіральнікаў. Да пяці чалавек – у асноўны дзень галасавання. А ў дні датэрміновага галасавання да трох», – заявіла яна.

На думку Ярмошынай, такое рашэнне трэба ўхваліць дзеля фізічнага здароўя і душэўнага спакою сяброў выбарчай камісіі.

У выніку рашэнне скараціць колькасць назіральнікаў было прынята практычна аднагалосна.

Нагадаем, раней кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская заклікала сабраць «рэкордную колькасць назіральнікаў», каб зафіксаваць рэальныя вынікі галасавання. Удзел у кампаніях па назіранню быў адным з базавых прынцыпаў аб’яднання штабоў Святланы Ціханоўская, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Hавiны
«Я не палітык». Што гаварыла Святлана Ціханоўская на «Беларусь – 1»
2020.07.21 18:27

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў