Целы двух немаўлятаў знайшлі ў менскай кватэры


У адной з кватэраў Менску знайшлі двух памерлых немаўлятаў. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэту.

Целы ў адной з кватэр Фрунзенскага раёну сталіцы знайшлі ноччу 3 чэрвеня.

Падчас распівання спіртных напояў 40-гадовая жанчына распавяла знаёмым, што ў кватэры знаходзяцца целы ейных нованароджаных дзяцей. Мужчыны неадкладна пазванілі ў міліцыю.

Адно дзіця было знойдзенае на балконе, цела іншага маці захоўвала ў маразільнай камеры. У момант прыезду праваахоўнікаў яна спрабавала яго схаваць.

Распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса. Жанчына затрыманая.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў