Сёння былі выкліканыя ў пракуратуру гомельскія журналісты Марына Драбышэўская, Марыя Булавінская, Яўген Меркіс і Сяргей Ляпін. Па выніках сустрэчы яны атрымалі папярэджанне за супрацу з незарэгістраваным тэлеканалам «Белсат».
Нагадаем, учора суд Савецкага раёну Гомля вынес рашэнне спагнаць з нашага калегі 30 базавых велічыняў за асвятленне акцыі пратэсту недармаедаў у Рагачове.