Рагачоў. Акцыя супраць падатку «на дармаедства». Онлайн


У Рагачове адбыўся мітынг супраць дэкрэту № 3.

18:05 Акцыя ў Рагачове завершылася.

17:58 Пасля акцыі недармаедаў у Воршы затрымалі журналістку Радыё «Свабода» Галіну Абакунчык, фатографа БелаПАН Андрэя Шаўлюгу і блогерку Анастасію Пілюгіну.

17:31 Паводле аднаго з удзельнікаў акцыі, на пратэст выйшла мала людзей, бо кіраўнікі мясцовых прадпрыемстваў запужалі працаўнікоў.

17:21 Людзі патрабуюць мяняць усіх: ад кіраўнікоў калгасаў да кіраўніка краіны.

17:15 Мясцовыя ўлады не выйшлі да пратэстоўцаў.

17:00 Ужо каля 400 асобаў.

16:25 На цэнтральнай плошчы Рагачова сабралася 200 асобаў. Шмат людзей сталага ўзросту.

16:20 Нашая здымачная група знаходзіцца ў 10 км ад Рагачова. ДАІ перакрыла дарогу, «бо праводзіць эксперымент» на месцы ДТЗ.

У Рагачоў адправіліся дзве здымачныя групы нашага каналу. Адну з іх затрымалі, нашыя калегі распачалі онлайн-трансляцыю таго, што з імі адбываецца.

Мы спадзямся, што другой групе ўдасца распачаць стрым з акцыі пратэсту без перашкодаў. Глядзіце яго ў верхнім відэа.

12 сакавіка акцыі «недармаедаў» прайшлі ў Бабруйску ды Воршы.

ЮВ, ДД, belsat.eu

Стужка навінаў