«Троіца» прэзентавала новы альбом «Цар-агонь»


Сёмы з ліку лонгплэй этна-гурта можна паслухаць і набыць на «Яндекс. Музыка», а таксама іншых музычных платформах.

Грошы на запіс трыа збірала праз платформу краўдфандынгу. Альбом запісалі на менскай студыі «Super 8».

Музыкі называюць апошнюю працу інтымнай і прысвечанай агню. У альбоме 10 трэкаў. Калі папярэдні дыск «Зімачка» (2011) запісваўся на варшаўскай «TR-Studios» у намінанта на «Грэмі» Томаша Рагулі і гучаў як аркестр, то цяперашняя праца адрозніваецца камернасцю.

Беларускі космас ад этна-трыа «Троіца» у «Belsat Music Live № 21»

ДР belsat.eu

Стужка навінаў