Трох дзяцей з Віцебска шукаюць па ўсёй Беларусі і ў памежжы


Трое падлеткаў зніклі ў шматдзетнай сям’і з Віцебска. Бацькі напісалі заяву ў міліцыю, пошукі адбываюцца ў Беларусі, а таксама ў памежнай зоне Расеі. 

Два хлопца 18 і 16 гадоў, а таксама дзяўчынка 15 гадоў сышлі з дома ў Віцебску. Па заяве бацькоў ад 7 сакавіка пачаліся пошукі. Следча-аператыўная група наведала сямʼю і праверыла ўсё магчымыя кантакты падлеткаў. Як паведаміла belta.by афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава, фота дзяцей накіравана ўсім патрульным, на пошукі арыентавана ўся міліцыя Беларусі, а таксама іх калегі з Расейскага памежжа.

Руслан Дзівін – бацька дзяцей лічыць, што дзеці маглі сысці з дома праз страх быць пакаранымі за паводзіны. Пра гэта сведчыць пакінутая падлеткамі запіска. Бацькі дазналіся, што ў іх адсутнасць па справах у Маскве дзеці спрабавалі ўжываць алкаголь і цыгарэты.

«Я паабяцаў ім, што калі вярнуся, іх чакае сурʼёзная размова», – кажа бацька.

У сямʼі Дзівіных восем дзяцей. Старэйшы сын вучыцца ў Амерыцы, астатнія жывуць у Віцебску. 7 сакавіка Руслан, Цімур і Каця пайшлі ў школу і не вярнуліся. Пра гэта ўвечары паведаміла бабуля, якая даглядала за дзецьмі, пакуль бацькі па справах бізнэса адсутнічалі.

Бацька лічыць, што дзеці маглі мець намер зʼехаць з краіны, бо ўзялі з сабой неабходныя рэчы, пашпарты і пакінулі тэлефоны з беларускімі сім-картамі.

«Мы спадзяемся, што праз сродкі масавай інфармацыі ў нас атрымаецца дагрукацца да дзяцей і яны самі вернуцца», – дадае Руслан Дзівін.

ВЧ, belta.by

Стужка навінаў