Трамп прапанаваў стварыць дзяржаву Палестына

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп прадставіў свой план па ўрэгуляванні палестына-ізраільскага канфлікту.

28 студзеня ў Белым доме па выніках сустрэчы з прэм’ер-міністрам Ізраілю Бэньямінам Нэтаньягу амерыканскі лідар прапанаваў стварэнне паўнавартаснай палестынскай дзяржавы са сталіцай ва Усходнім Ерусаліме, піша DW.

ЗША прызнаюць Іерусалім сталіцай Ізраілю і перанясуць туды сваю амбасаду

Доналд Трамп заявіў, што Іерусалім будзе заставацца «непадзельнай сталіцай» Ізраілю, але разам з тым будзе забяспечана стварэнне «палестынскай сталіцы ва Усходнім Іерусаліме, дзе Амерыка з гонарам адкрые пасольства».

Нэтаньягу ў сваю чаргу назваў гэты план «рэалістычным шляхам» дасягнення доўгатэрміновага міру ў рэгіёне. Ізраільскі прэм’ер адзначыў, што адкрыты для перамоваў з палестынцамі для прасоўвання «да будучай дзяржавы». Пры гэтым, паводле яго, палестынцы павінны прызнаць Ізраіль.

Генасамблея ААН заклікала не прызнаваць Іерусалім сталіцай Ізраілю

Таксама Нэтаньягу заявіў, што дзеянне ізраільскага закону будзе распаўсюджвацца на частку Заходняга берага ракі Іярдан і на ўсе ізраільскія паселішчы ў Юдэі і Самарыі.

Палестына-ізраільскі канфлікт цягнецца з 1948 года, калі арабскія краіны абвесцілі вайну новаўтворанай габрэйскай дзяржаве.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама