Васільеў, Крамянецкі, Леўчанка і Яроменак – на волі.
Трох затрыманых па справе «баевікоў» – Рамана Васільева, Змітра Крамянецкага і Арцёма Леўчанку – выпусцілі з СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску.
Аб 11:30 выпусцілі Уладзіміра Яроменка. Пра гэта паведаміў Эдуард Пальчыс, які знаходзіцца цяпер каля сценаў следчага ізалятару.
Крымінальная справа, паводле Арцёма Леўчанкі, не зачыненая – ён застаецца падазраваным.
Абвінавачанне па артыкуле 293.3 КК РБ (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых закалотах) учора выставілі Змітру Дашкевічу.
1 красавіка стала вядома, што дзясятым фігурантам «справы баевікоў» стаў маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі.
23 сакавіка з СІЗА КДБ вызвалілі Сяргея Барстка. З яго ўзялі падпіску пра нявыезд і невыдаванне, ён не дае каментароў журналістам.
ДД, ЮВ, belsat.eu