Трагедыя ў Адэсе: пры пажары ў гатэлі загінулі 8 чалавек


У ноч на 17 жніўня адбыўся пажар у гатэлі «Токіа Стар» у Адэсе. У выніку здарэння загінулі 8 чалавек, яшчэ 10 атрымалі раненні. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях.

Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у 01:34, у 04:32 агонь быў ліквідаваны. У тушэнні прымалі ўдзел 65 ратавальнікаў ды 13 адзінак тэхнікі.

Пра прычыны здарэння нічога не паведамляецца.

Мясцовыя СМІ пішуць, што агулам на момант пажару ў гатэлі знаходзілася каля 200 чалавек. Ці ёсць сярод загінулых беларусы – невядома.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў