«Тэрмінаў і ставак назваць нельга». Менск і Масква абмяркоўваюць умовы крэдыту на $ 1,5 млрд

Міністэрства фінансаў Беларусі і Расеі прыступілі да перамоваў па ўмовах і тэрмінах прадстаўлення фінансавага крэдыту з боку Расеі ўраду Беларусі, паведаміў намеснік міністра фінансаў Беларусі Андрэй Белкавец, піша «Інтэрфакс».

«Прадугледжваецца прадстаўленне фінансавага крэдыту ўраду Расеі. Сродкі фінансавых крэдытаў заўсёды залічваюцца на рахункі міністэрства фінансаў», – цытуе Белкаўца «Інтэрфакс».

«Тэрмінаў і ставак зараз назваць нельга – бакі ў працэсе перамоваў. Але як паказвае практыка ранейшых фінансавых крэдытаў – гэта заўсёды доўгатэрміновыя крэдыты пад льготную стаўку», – дадаў намеснік міністра фінансаў.

Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Сочы, 14 верасня 2020 года. Фота: Russian Presidential Press and I / TASS / Forum

Напярэдадні прэзідэнт Расеі Уладзімер Пуцін падчас перамоваў з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Сочы заявіў, што РФ вылучыць Беларусі дзяржкрэдыт у памеры $ 1,5 млрд.

Святлана Ціханоўская для The Washington Post: У Лукашэнкі няма будучыні, яго сыход – толькі пытанне часу

belsat.eu

Hавiны