Расейскі тэлеканал хутка пакажа фільм пра беларускага рок-музыку.
Стваральнікі фільма сцвярджаюць, што тэлеканал «Дождь» – адзіны, каму Сяргей Міхалок дазволіў здымаць фільм пра сябе.
«Пасля падтрымкі Майдану Сяргей Міхалок быў вымушаны пакінуць Расею», – нагадвае тэлеканал у анонсе фільма.
Рэжысёр стужкі – Сяргей Ержанкоў.
Учора Сяргей Міхалок распавёў пра тое, што кіраўніцтва Менгарвыканкаму запрасіла яго вярнуцца на Радзіму. Раней паведамлялася, што цяперашні гурт музыкі «Brutto» падаў заяўку на выступ у менскім Палацы спорту на 27 траўня. Але гастрольнае пасведчанне дагэтуль не атрыманае.
НМ, belsat.eu