Тэгеран абяцае адпомсціць ЗША за забойства генерала Сулеймані


Міністр абароны Амір Хатамі заявіў, што Іран адпомсціць ЗША за забойства кіраўніка спецназу «Кудс» Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Касэма Сулеймані, які загінуў у выніку авіяўдару ў Багдадзе. Пра гэта паведамляе Reuters.

«За несправядлівае забойства Сулеймані мы рашуча адпомсцім… Мы адпомсцім усім, хто ўдзельнічае ў ягоным забойстве», – сказаў Хатамі.

Міністр замежных справаў Джавад Зарыф у сваім «Тўітэры» назваў забойства генерала Сулеймані актам міжнароднага тэрарызму з боку ЗША. Паводле міністра, Сулеймані найбольш эфектыўна змагаўся з «Аль-Каідай» і «Ісламскай дзяржавай» і ягоная смерць прывядзе да эскалацыі канфлікту ў рэгіёне. Зарыф адзначыў, што ЗША нясуць усю адказнасць за наступства сваёй авантуры.

  • Генерал Касэм Сулеймані, камандуючы элітным спецпадраздзяленнем «Кудс» у складзе Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі, забіты ў Іраку ў выніку авіяўдару ЗША. У Пентагоне заявілі, што авіяўдар быў нанесены па загаду прэзідэнта Доналда Трампа.
  • Авіяўдар па Сулеймані быў нанесены праз некалькі дзён пасля спробы пратэстоўцаў у Багдадзе ўзяць штурмам амерыканскую амбасаду. У Вашынгтоне заявілі, што напад на дыпмісію быў здзейснены па распараджэнні генерала Сулеймані. Паводле інфармацыі амерыканскіх вайскоўцаў, Сулеймані і спецназ «Кудс» нясуць адказнасць за гібель сотняў амерыканскіх вайскоўцаў, а таксама вайскоўцаў міжнароднай кааліцыі, і за раненні тысяч з іх.
Hавiны
У выніку авіяўдару ЗША загінуў іранскі генерал
2020.01.03 07:36

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў